Выбраныя даты:
23 верасня 1905
Нарадзіўся ў мястэчку Чашнікі Лепельскага павета (Віцебская губерня, Расійская Імперыя, зараз - горад у Віцебскай вобласці, Рэспубліка Беларусь) у яўрэйскай сям'і.
1916
Пераехаў у Віцебск, вучыўся ў працоўнай школе.
З 1920
Займаўся ў віцебскім Народным мастацкім вучылішчы, якое было арганізавана ў 1918 годзе ўпаўнаважаным Калегіі па справах мастацтваў у Віцебскай губерні мастаком Маркам Шагалам.
1925-1928
Пераехаў у Маскву, дзе працягнуў сваё навучанне ва ВХУТЭМАсе - ВХУТЕИНе.
1928-1930
З'яўляўся членам і экспанентам маскоўскага маладзёжнага таварыства мастакоў "Рост", якое было заснавана выпускнікамі і старшакурснікамі ВХУТЭІНА. Таварыства правяло дзве выставы: вясной 1928 і вясной 1929 гадоў.
З 1930
Жыў у Ленінградзе; уваходзіў у аб'яднанне ленінградскіх мастакоў "Кола мастакоў" (існавала ў 1926–1932 гадах), якія ставілі на мэце павышэнне прафесійнага майстэрства на аснове засваення традыцый сусветнага мастацтва і фармальнага эксперыментавання.
1932
Увайшоў у Ленінградскае аддзяленне Саюза савецкіх мастакоў (ЛОССГ).
У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у 3-м асобным стралковым батальёне пры Упраўленні контрразведкі "СМЕРШ" Ленінградскага фронту. Памочнік камандзіра батальёна; капітан. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі "За абарону Ленінграда", "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.".
У пасляваенны перыяд Рувім Фрумак працягнуў актыўна працаваць і выстаўляцца.
30 красавіка 1978
Мастак памёр, пахаваны на Праабражэнскіх яўрэйскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.