"Прастора Хаіма Суціна" - частка мясцовага Цэнтра дзіцячай творчасці і не з'яўляецца асобнай інстытуцыяй. Тут можна паглядзець на жывапісныя работы Царфіна Файбіш-Шрага і рэпрадукцыі работ Хаіма Суціна.
Музей "Прастора Хаіма Суціна" заснаваны ў 2008 годзе па ініцыятыве Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.
12 лютага 2008 года ў Цэнтры дзіцячай творчасці г.п.Смілавічы Чэрвеньскага раёна, Мінскай вобласці адкрыта экспазіцыя, прысвечаная ўраджэнцу г.п. Смілавічы, аднаму з найвядомых мастакоў Парыжскай школы Хаіму Суціну. Яна атрымала назву - "Прастора Хаіма Суціна - L'Espace de Soutine".
У апошні час усё большую колькасць турыстаў наведвае Цэнтр дзіцячай творчасці г.п.Смілавічы. З моманту адкрыцця музейнай экспазіцыі "Прастора Хаіма Суціна" да сённяшняга дня іх колькасць перавысіла больш за 20000 чалавек, сярод якіх шмат замежных грамадзян з Ізраіля, Германіі, Аўстрыі, Італіі, Францыі, Літвы і іншых краін.