Выбраныя даты:
28 студзеня (10 лютага) 1914
Нарадзіўся на станцыі Шуміха Каменнай воласці Чэлябінскага павета Арэнбургскай губерні (цяпер горад Шуміха Курганскай вобласці, Расійская Федэрацыя).
1932
Скончыў у Кастраме прыватную мастацкую школу Мікалая Паўлавіча Шлеіна.
1938
Скончыў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры (цяпер Дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна, Санкт-Пецярбург). Пазней перавёўся на тэатральна-дэкарацыйны факультэт.
1938-1951
З'яўляўся галоўным мастаком Таджыкскага акадэмічнага тэатра оперы і балета.
1951-1955
Працаваў галоўным мастаком Маскоўскага тэатра імя Маякоўскага.
1953-1955
Працаваў дарадцам у Міністэрстве культуры Румыніі і адначасова - мастаком-пастаноўшчыкам у Оперным тэатры Бухарэста.
1955-1959
Працаваў галоўным мастаком Чэлябінскага тэатра оперы і балета імя Глінкі.
1956
Уступіў у Камуністычную партыю Савецкага Саюза.
1959-1976
Працаваў галоўным мастаком Дзяржаўнага Акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР.
1960-1991
Выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
1963
Было прысвоена званне Народнага мастака БССР.
28 лютага 2006
Памёр у Менску. Пахаваны на Усходніх могілках.