Праект "Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам" прадстаўляе творы маладых беларускіх мастакоў, якія працуюць у разнастайных відах і тэхніках выяўленчага мастацтва (жывапіс, графіка, фатаграфія, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інсталяцыя).
У праекце бяруць удзел маладыя беларускія мастачкі ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў. Усе прадстаўленыя творы выстаўляюцца на продаж.
Мэтай Салона, як і раней, з'яўляецца папулярызацыя беларускага мастацтва і знаёмства глядачак з яго маладымі прадстаўнікамі.
Восеньскі салон праводзіць выставы з 2015 года.