Выбраныя даты:
29 лістапада 1986
Нарадзілася ў Менску (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).
-
Вучылася ў БДУ, Дзяржаўным інстытуце ўпраўлення і сацыяльных тэхналогій на кафедры мастацтваў па спецыяльнасці Дызайнер. Таксама вучылася ў мастацкай студыі Канстанціна Мізіна, у тэатральнай лабараторыі Fortinbras пры Беларускім свабодным тэатры.
-
2006-2008
Тройчы ўдзельнічала ў выставах студэнцкіх прац ART-Sessio у Віцебску.
Снежань 2011
У галерэі La Mora прайшла нефармальная выстава работ мастачкі.
2012
У галерэі Ў адбылася выстава праекту «UMBU UNGU. Этнаграфічны галод».
2018
Удзельнічала ў выставачным праекце "MATER MATERIA: вопыт мацярынства ў сучасным мастацтве".
2018
Прэмія Бюро Месяца Фатаграфіі ў Мінску — катэгорыя выстава/праект года.