engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

Барыс Малкін

1908–1972

Графік, жывапісец і тэатральны мастак. Займаўся станковай графікай, ксілаграфіяй, манатыпіяй, разьбой па дрэве і лінагравюрай. Распрацоўваў тэму гарадоў і мястэчак Беларусі, захапляўся яўрэйскай тэматыкай і бытавым жанрам. Афармляў кніжныя выданні, распрацоўваў інтэр'еры. З'яўляецца аўтарам эмблемы Беларускага Мастацкага Фонда.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў.

Жыў і працаваў у Менску.

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Выбраныя даты:

26 студзеня 1908

Нарадзіўся ў Прылуках, Палтаўская губерня (Расійская імперыя, зараз Украіна) у сям'і паліграфіста.

1929

Скончыў Кіеўскі мастацкі інстытут і пераехаў у Менск.

1929-1936

Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР.

З 1929

Браў удзел у мастацкіх выставах (з 20 выставак 4 – персанальныя).

З 1937

Пачаў займацца сцэнаграфіяй.

З 1940

Сяброўства ў Беларускім саюзе мастакоў.

1941

Пайшоў на фронт, у званні капітана танкавых войскаў удзельнічаў у баях пад Смаленскам і Масквой, дзе быў паранены.

1944

Вярнуўся ў Менск да працы ў тэатры. У пасляваенныя гады быў падвергнуты грамадскаму цкаванню праз газету Весці, абвінавачваўся ў фармалізме і касмапалітызме.

1964-1972

Ствараў новыя цыклы манатыпій у лакавай тэхніцы.

20 лістапада 1972

Мастак скончыў жыццё самагубствам.