- 2024
- 2023
- 2022
- 2021
- 2020
- 2019
- 2018
- 2017
- 2016
- 2015
- 2014
- 2013
- 2012
- 2011
- 2010
- 2009
- 2008
- 2007
- 2004
- 2003
- 2002
- 2001
- 2000
- 1999
- 1998
- 1997
- 1996
- 1995
- 1994
- 1993
- 1992
- 1991
- 1990
- 1989
- 1988
- 1987
- 1985
- 1984
- 1982
- 1971
Домніч і Гельфанд
- Эвеліна Домнічучастница дуэта
- Dmitry Gelfandучастник дуэта
Дуэт Эвяліны Домніч і Дзмітрыя Гельфанда.
Творы дуэта Дзмітрыя Гельфанда (нарадзіўся 1974 у Санкт-Пецярбургу) і Эвяліны Домніч адносяцца да art-science або навуковага мастацтва, адной з найноўшых плыняў у сучасным мастацтве. Ад сваіх калег, прадстаўнікі навуковага мастацтва адрозніваюцца тым, што для стварэння мастацкіх твораў яны пераасэнсоўваюць змест сучаснай навукі і выкарыстоўваюць даследчыя метады. Для гэтага мастакі супрацоўнічаюць з вучонымі і навуковымі лабараторыямі.
Іх працы ўяўляюць сабой сімбіёз мастацтва, фізікі, хіміі, інфарматыкі, філасофіі і фенаменалогіі. Вынікі доследаў, асабліва ў дачыненні да хвалевых з'яў, выкарыстоўваюцца мастакамі, каб даследаваць пытанні ўспрымання.
Пачынаючы з 2000 года, Домніч і Гельфанд працуюць з сучаснай навукай пры дапамозе незвычайных эксперыментаў, бо навуковыя веды, як яны сцвярджаюць, рэзка страчваюць сувязь з інтэлектуальнымі і творчымі працэсамі ў грамадстве. Пры дапамозе сваіх работ мастакі спрабуюць звярнуць нашу ўвагу на фізічныя з'явы, якія чалавек назірае і адчувае непасрэдна, такія як гук ці святло. Так у іншым сваім творы, Camera Lucida, яны паказваюць гук у выглядзе святлівых палёў, прапускаючы яго праз акварыум з вадой, дзе гукавыя хвалі становяцца бачнымі ў патоках калапсуючых мікра бурбалак паветра.
Творчасць Домніч і Гельфанда шмат у чым грунтуецца на ідэях фенаменалогіі і візуальнай тэорыі. Дуэт прапануе альтэрнатыўны варыянт пастаноўкі навуковых пытанняў, у якім пачуццёвы досвед папярэднічае стварэнню тэарэтычных мадэляў, а не наадварот, як гэта часта адбываецца ў тэарэтычнай фізіцы. Яны таксама прапануюць выкарыстоўваць у падручніках і навукова-папулярных часопісах сапраўдныя выявы фізічных з'яў, замест іх камп'ютарных аналагаў.
-
Спасылкі:
Персанальны сайт дуэта.