Выбраныя даты:
15 кастрычніка 1892
Нарадзіўся ў пасёлку Бешанковічы Віцебскай губерні (Расійская Імперыя, зараз Рэспубліка Беларусь) у яўрэйскай сям'і.
1906
Быў прыняты ў Віцебскую Школу малявання і жывапісу Ю.Пэна.
1910
Пераехаў у Пецярбург, вучыўся ў Малявальнай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў.
1911-1913
Навучаўся ў прыватных пецярбургскіх студыях М. Бернштэйна, а затым М. В. Дабужынскага.
1912-1914
Удзельнічаў у фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях па яўрэйскай рысе аселасці па гарадах і мястэчках паўднёва-заходняй Украіны.
1916
Упершыню выставіў свае працы на Выстаўцы яўрэйскіх мастакоў у Маскве.
1917
Удзельнічаў у Выставе жывапісу і скульптуры яўрэйскіх мастакоў у Петраградзе.
1918
Мастак вярнуўся ў Віцебск, дзе скончыў Мастацка-практычны інстытут (цяпер Віцебскае народнае мастацкае вучылішча).
1918
Удзельнічаў у выставе Габрэйскае народнае мастацтва ў Віцебску.
1919
Удзельнік 1-ай Дзяржаўнай выставы карцін мясцовых і маскоўскіх мастакоў у Віцебску.
1920-1930-я
Працаваў над манументальнай ксілаграфічнай серыяй "Былае", спрабуючы захаваць памяць аб знікаючым свеце яўрэйскай культуры.
1920
На аснове сабранага ў экспедыцыях матэрыялу мастак выдаў альбом "Яўрэйскі народны арнамент" з 26 лінагравюр.
1922
Выбраны прарэктарам па гаспадарчай частцы ў Віцебскім Мастацка-практычным інстытуце.
1922-1923
Выкладаў у графічнай майстэрні Віцебскага Мастацка-практычнага інстытута, у Мастацкай народнай вучэльні і ў Габрэйскім педагагічным тэхнікуме.
23 верасня 1923
Ю.Пэн, С.Юдовін, Я.Мінін і група студэнтаў выступілі з калектыўнай заявай аб сыходзе і пакінулі інстытут.
1923-1928
Працаваў у Ленінградзе на пасадзе вучонага сакратара і захавальніка ў Музеі Пецярбургскага яўрэйскага гісторыка-этнаграфічнага таварыства.
1926
Персанальная выстава ў Віцебску.
1941-сярэдзіна 1942
У час вайны Юдовін пражыў у блакадным Ленінградзе, затым мастак быў эвакуіраваны ў вёску Карабіха пад Яраслаўлем. У Карабіху працаваў над серыяй "Някрасаўскія месцы".
1944
Мастак вярнуўся ў Ленінград і завяршыў работу над цыклам гравюр "Ленінград у дні Вялікай Айчыннай вайны".
1944
Персанальная выстава ў Яраслаўлі.
1945
Мастак выпусціў альбом аўталітаграфій "Ленінград".
1946
Стварыў серыю паштовак "Віды Ленінграда".
1948
Гравюры "Ленінград у дні Вялікай Айчыннай вайны" былі выдадзены ў выглядзе альбома.
1949
Стварыў серыю паштовак "Ленінград сёння".
5 снежня 1954
Мастак памёр у Ленінградзе.
1956
Пасмяротная персанальная выстава ў Ленінградзе.
1991
Пасмяротная персанальная выстава ў Іерусаліме.
1992
Пасмяротная персанальная выстава прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння мастака (Віцебск).
2015
Пасмяротная персанальная выстава ў Нью-Йорку.