Маніфест
Да выставы "Мастацтва за мастацтвам або рэлігія"
Першая экспазіцыя "Толькі чалавек" - гэта ўвядзенне ў знешні свет праз супрацьлегласці. Як - вайна і мір, зло і дабро, чорнае і белае.
Другая экспазіцыя "Анаксагор", служыць пераходам ад цела да Духа. Паміж сапраўдным Духам і целам, ляжыць бясконцы шлях праз усе формы спазнання. Здаецца, што з кожным крокам гэтыя формы праяўляюцца ўсё ясней і ясней.
"Трэцяя экспазіцыя "Цела Бога" - ёсць пераход да Духа, асэнсаваны розумам чалавека, які ўсведамляе сябе праз Ісціну - Бога.
Чацвёртая экспазіцыя "Карабель" - ёсць працэс спазнання патаемных таямніц чалавека ў ззяючым Духу.
13.04.93
Толькі Чалавек
Толькі чалавек можа адпасці ад Бога.
Толькі чалавек.
Ніякі звер, ніякае паўзучае стварэнне:
ні кобра, ні гіена, ні гідкая белая мурашка
не могуць цалкам выслізнуць з божай далоні
у прорву пазнання сябе
асобна ад Бога.
Спазнанне сябе асобна ад Бога -
гэта бездань, куды душа слізгае і слізгае,
тузаючыся, круцячыся, выгінаючыся
у бясконцым скачку,
шырока расчыніўшы вочы, сама па сабе, у падзенні
у невымерны правал, увязваючы
усё глыбей і глыбей у драбнюткіх дэталях самасвядомасці,
вычэрпваючыся, што ніколі не ўпіраючыся ў дно, якога няма,
зігзагамі, трашча, як адпрацаваная ракета,
у чыім корпусе здушанае полымя шыпіць і, закатаванае, гіне.
Як ні імкніся ў глыбіню,
глыбіня недзе там, яшчэ ніжэй,
і ўсё доўжыцца сутарга палёту
у жаху разумення, што да смерці не абарваць
гэта спазнанне сябе, асобна ад Бога, у падзенне.
Дэміург
Гавораць, рэальна існуюць толькі ў духу
цялеснае жыццё - гэта род смерці,
сапраўднае быцьцё бесцялеснае,
а ідэя формы папярэднічае аб'яўленай форме.
І ўсё гэта лухта!
Як быццам Розум можа прыдумаць краба,
дрымотнага ў глыбінях і раптам які працягвае сталёвую
клюшню!
Нават розум Бога не можа прадбачыць
новае быццё да яго нараджэння,
невядомую плоць, якая падрыхтавалася да жыцьця,
няхай нават толькі краба.
Рэлігія ведае больш філасофіі.
Яна ведае, што Ісуса не існавала,
пакуль той не быў вынашаны ў матцы, не еў суп і хлеб,
ня вырас, ня стаў у станаўленьні сваім Ісусам,
з целам, патрэбамі цела і ззяннем духу.