Выбраныя даты:
29 верасня 1958
Нарадзіўся ў Койданаве (БССР, сёння Дзяржынск, Рэспубліка Беларусь) у сям'і вядомага пісьменніка, празаіка, драматурга, перакладчыка і рэдактара Вячаслава Адамчыка (1933–2001).
З 1959
Жыве ў Менску.
Да 1973
Вучыўся ў мінскай дзіцячай мастацкай студыі пры Доме піянераў і школьнікаў у Сяргея Каткова
1973–1977
Вучыўся на педагагічным аддзяленні Мінскага мастацкага вучылішча імя Аляксея Глебава ў Юрыя Выхадцава, Альгерда Малішэўскага, Леаніда Дубара, Трафіма Ігнаценку.
З 1976
Удзельнік выставак.
1982
Арганізатар падпольных выставак-аўкцыёнаў у Акадэміі мастацтваў.
1977-1983
Вучыўся на аддзяленні манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (дыплом — эскіз вітража "Дзева Марыя" ў музеі манументальнага мастацтва ў памяшканні былога касцёла Успення Дзевы Марыі) у Анатоля Бараноўскага, Віктара Нямцова, Генадзя Жарына, Уладзіміра Алега Хадыкі.
1985
Арганізатар выставы "1+1+1+1+1+1=6" у Доме літаратараў. Выстава была забаронена.
1986-1990
Адзін з заснавальнікаў і ўдзельнік Супольнасці маладых літаратараў "Тутэйшыя".
З 1989
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, але па сведчанні мастацтвазнаўкі Вольгі Архіпавай "ён ніколі не быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў за шчырыя выказванні аб мастаках і іх жыцці".
2012
Атрымаў прэмію Ежы Гедройца за кнігу "Сказы".