Фонд заснаваны ў Берліне ў 2020 годзе. Першым праектам фонду стаў праект даследчай платформы KALEKTAR, у рамках чаго быў распрацаваны дадзены сайт і падрыхтавана выстава "ODKSZTAŁCENIE / ДЭФАРМАЦЫЯ / UNLEARNING" у Познані.
-
Фонд аб сабе:
З'яўляючыся некамерцыйным фондам, які базуецца ў Берліне, мы працуем на міжнародным узроўні для прасоўвання дэмакратыі і ўдзелу грамадзянскай супольнасці. З гэтай мэтай мы прасоўваем праекты ў галіне мастацтва і культуры, адукацыі і ўстойлівага развіцця, а таксама здзяйсняем іх самі.
У сваёй дзейнасці мы супрацоўнічаем з ініцыятывамі грамадзянскай супольнасці з краін-партнёраў і арганізуем адукацыйныя, кансультацыйныя і абменныя фарматы. Мы надаем асаблівую ўвагу стварэнню транснацыянальных устойлівых сетак.
Устаноўчыя сродкі фонду атрыманы са спадчыны мастака і рамесніка Ульрыха Штроса. Амаль усё сваё жыццё ён жыў і працаваў у доме на Рэнестрасе ў Берліне-Шарлотэнбургу, які быў набыты яго бацькам неўзабаве пасля Другой сусветнай вайны - адсюль і назва фонду. Яго жыццёвая перакананасць у мірным і талерантным суіснаванні павінна працягваць уплываць на наша грамадства ў рамках дзейнасці Фонда.