engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

Артур Бартэльс

1818–1885

Паэт-песеннік, сатырык, карыкатурыст, ілюстратар, камедыёграф, журналіст. Удзельнік Польскага паўстання 1863—1864 гадоў.

У сваіх песнях абсмейваў недахопы сучаснага польскага грамадства, бестурботнасць дваранства, картачную гульню. Як публіцыст напісаў шэраг артыкулаў на грамадска-палітычныя тэмы. Аўтар сатырычных малюнкаў, якія друкаваліся ў "Віленскім альбоме" ў 1858. Свае малюнкі аўтар суправаджаў рыфмаванымі подпісамі, якія высмейвалі звычкі дваранства і дробнай местачковай шляхты.

Творчасць Бартэльса пры жыцці аўтара карысталася вялікай папулярнасцю і высока шанавалася такімі дзеячамі мастацтва, як Юзаф Ігнацы Крашэўскі, Баляслаў Прус, Цыпрыян Каміль Норвід, Ян Матэйка.

Жыў і працаваў у Вільні, Варшаве і Кракаве.

Выбраныя падзеі

Выбраныя серыі твораў

Выбраныя даты:

30 жніўня 1818

Нарадзіўся ў Вільні (Расійская Імперыя, зараз Літва) у арыстакратычнай абшарніцкай сям'і.

Адукацыю атрымаў у Варшаве, Санкт-Пецярбургу і Парыжы. Жыў у Рызе і Санкт-Пецярбургу. Затым у сваім палескім маёнтку.

Набыў шырокую папулярнасць пасля пераезду ў Варшаву.

1858

Альбомы "Чалавек высокага паходжання", "Суседскі абедзік"; серыі "Пан Атаназы Скарупка-прагрэсіўны чалавек", "Пан Яўген", "Скрага" друкаваліся ў "Віленскім альбоме".

1863—1864

Удзельнічаў у Польскім паўстанні.

Каля 1875

Пасяліўся на тэрыторыі Аўстрыйскай імперыі ў Кракаве, дзе спрабаваў сябе ў журналістыцы.

1878—1880

Публікаваў артыкулы ў часопісе "Łowiec", дзе таксама размясціў сваю паэму "Tydzień poleski".

23 снежня 1885

Памёр у Кракаве.

1888

Першы зборнік песень Бартэльса з'явіўся ў Кракаве.

18 студзеня 2012

У Дзяржаўнай мастацкай галерэі ў Мінску адкрылася выстава прысвечаная Артуру Бартэльсу.