Выбраныя даты:
11 чэрвеня 1987
Нарадзіўся ў Жодзіне (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
Вучыўся ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (аддзяленне "Медыя і камунікацыі").
2005
Пачаў займацца фатаграфіяй.
Да 2009
Працуе спартовым фотакарэспандэнтам у друкаваных і электронных СМІ Беларусі.
2008
Атрымлівае трэці прыз у конкурсе экстрэмальнай фатаграфіі Red Bull Imagio.
2011
Інстытутам журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прызнаны «Фатографам года» за серыю фатаграфій аб навабранцах у беларускай арміі.
У гэтым жа годзе з фатаграфіяй "Прагляд вячэрніх навін" атрымлівае Гран-пры нацыянальнага конкурсу "Прэс-фота Беларусі".
З 2011
Працуе фотажурналістам у незалежным штотыднёвіку “Наша Ніва” і здымае ўласныя дакументальныя праекты.