Выбраныя даты:
Нарадзіўся ў Шчучыне (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).
2010-2013
Вучыўся ў Беларускім Дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (Мінск) на факультэце праграмнага забеспячэння інфармацыйных тэхналогій. Навучанне не скончыў, забраў дакументы.
2014-2017
Навучаецца на бакалаўрыяце адразу ў дзвюх чэшскіх ВНУ – у Брно і Астраве. У першым - па двух спецыяльнасцях: выяўленчае выхаванне і выяўленчае мастацтва. У другім універсітэце на факультэце кніжнага дызайну.
2018
Арганізаваў персанальную выставу ў Брно (Чэхія).
2021-2023
Вучыцца ў Такійскім універсітэце мастацтваў на факультэце японскага жывапісу.
Чэрвень 2021
Арганізаваў у Токіа выставу пратэстнага мастацтва, падчас якой зладзіў перфоманс: стоячы на каленях з мяшком на галаве, абвязваў вакол шыі вяроўку і зачытваў імёны беларускіх палітычных вязняў.