Выбраныя даты:
1957
Нарадзілася ў Віцебску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
1982
Скончыла Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Я. Рэпіна па спецыяльнасці "Мастацтвазнаўства".
З 1982
Працуе вядучай метадысткай па фальклоры і этнаграфіі ДУ "Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці".
1996
Скончыла аспірантуру пры Беларускай акадэміі мастацтваў, абараніла кандыдацкую дысертацыю.
1991
Падрыхтавала і правяла рэспубліканскую выставу і навуковую канферэнцыю "Народны і гістарычны касцюм Віцебскай вобласці".
1993
Падрыхтавала рэспубліканскую выставу "Летуцэнні Язэпа Драздовіча" і навуковую канферэнцыю, прысвечаную яго творчасці.
1994-2008
Арганізатар Нацыянальных выставак наіўнага мастацтва Беларусі Insita (1994, 2000, 2008) Арганізатар Міжнароднай выставы наіўнага мастацтва "Дар Майстру", прысвечанай 120-годдзю Марка Шагала, якая экспанавалася ў Віцебску, Маскве і Санкт-Пецярбургу ў 2007–2008.
1997-2010
Яна прадстаўляла калекцыю наіўнага мастацтва Віцебшчыны на Міжнароднай выставе-трыенале Insita-97 (Браціслава, 1997), у Музеі народнага мастацтва ў Адрэбусах (Варшава, 2001), на Міжнародным фестывалі наіўнага мастацтва "Фестнаіў" у Маскве (2004, 200, 2004).
2000
Арганізатарка навукова-практычнай канферэнцыі "Інсітнае мастацтва Беларусі. Гісторыя. Суадносіны з народнай культурай. Тэндэнцыі развіцця".
2005
Правяла канферэнцыю "Працэсы мадэрнізацыі народнай культуры і вопыт устаноў культуры і адукацыі Віцебшчыны па захаванні традыцый".
2010
Правяла канферэнцыю "Народная культура Віцебшчыны: вывучэнне, ахова і папулярызцыя".
2012
Аўтарка праекта і куратарка IV Нацыянальнай выставы наіўнага мастацтва Insita-2012, прысвечанай 125-годдзю М. Шагала.
Таксама пад яе кіраўніцтвам выдадзены альбом-каталог "Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны".