Эксплікацыя выставы:
Паўстанне ў Беларусі і «чорныя пратэсты» у Польшчы нагадваюць нам, што па-за вобласцю ведаў існуюць асобныя інтуіцыі, афекты, блізкасць. Ведаць – значыць у тым ліку захопліваць, пазначаць, ствараць іерархіі, парадкаваць. Радыкальнае няведанне, развучванне, выслізгванне з навязанай формы супрацьстаіць дысцыпліне, кантролю і падпарадкоўванню. Працэс адвучвання, ухілення можа быць балючым, але таксама бывае лютай радасцю, свавольствам і вясёлай упартасцю.
Сара Ахмед кажа аб свавольстве як аб фемінісцкай практыцы кайфаломства – гэта перапыненне сексісцкай размовы, адыход ад мадэлі шчасця, што прадугледжвае кагосьці, хто павінен яго падзяліць, адмова жыць так, як нас прымушаюць. Фігуры радыкальнага няведання – як, напрыклад, Нязнайка, Ходжа Насрэдзін, цёмны настаўнік Жан Жакато або феміністка-абломшчыца – намагаюцца ўпарадкаваць свет, які іх не задавальняе – і прыдумляюць магчымасці яго трансфармацыі.
Польскае слова «odkształcenie» можа перакласці як адвучванне, адмову ад ведаў, якія падтрымліваюць статус-кво і з дапамогай сістэмы адукацыі аднаўляюць гвалт, патрыярхат, імперыялізм. Для лепшага разумення сувязей і механізмаў, што дэтэрмінуюць сітуацыю, ў якой мы знаходзімся ў цяперашні час, неабходна гатоўнасць да запытвання. «Odksztacenie» – гэта таксама дэфармацыя сталых спосабаў мыслення пра мінулае, сучаснасці, будучыні. Барыс Будэн кажа пра савецкасць як пра ідэю, неабходную для падтрымання статус-кво капіталізму. Сістэма, якая не прызнае сваіх памылак, слабых бакоў і крызісаў, бачыць мінулае не як досвед, а як прычыну ўсяго ліха сучаснасці. Радыкальная адарванасць ад мінулага, адсутнасць разумення пераемнасці гісторыі прыводзяць да немагчымасці комплекснага аналізу актуальных праблем і, як гэта адбылося ў Польшчы, да радыкалізацыі нацыяналістычных настрояў, ці ў Беларусі, да аўтарытарнай інструменталізацыі памяці.
Аднабокасць прапанаванага на афіцыйным узроўні наратыву непазбежна вядзе да палярызацыі грамадства, а таксама да спроб увядзення забарон і цэнзуравання любога іншадумства. Вынікам становіцца аўтацэнзура ў культурным полі, у тым ліку ў структуры інстытуцый, універсітэтаў і акадэмій. Мастацкая сістэма і адукацыя губляюць уласцівае ім вальнадумства, у той час як жывыя дыскусіі аб мінулым і сучаснасці, а таксама ідэі новых мадэлей будучага нараджаюцца на вуліцы, у натоўпе, што бунтуе.
Таксама і маста_чкі, чые працы прадстаўлены на выставе, вынаходзяць новыя формы (ня)ведання, адмовы і супраціву. Яны ставяць пад сумненне тэмпаральнасці і ідэі, якія грунтуюцца на лінейным разуменні часу, – урокі гісторыі, адмаўленне мінулага, фетышызм будучыні – і прапануюць іншыя мадэлі ўдавання, удзелу і жыцця.
-
Маста_чкі: Анна Баўмгарт, Уладзімір Грамовіч, Віка Грабеннiкава, Лія Дастліева і Андрэй Дастліеў, Гонза Замойскі, калектыў медыяактывіста_к Кафе-Марозіва, Анета Краўс, Марына Напрушкіна, Агнешка Польска, Ала Савашэвіч, Воля Сасноўская, Маша Святагор, Раман Трацюк, Патрыцыя Ціхаж, Сяргей Шабохін
Куратарская група: Аляксей Барысёнак, Вера Залуцкая, Раман Трацюк
Каардынацыя: Павал Прэабражэнскі, Сяргей Шабохін
Арганізатары: фонд Rönne Stiftung (Берлін), даследніцкая платформа сучаснага мастацтва Беларусі KALEKTAR.org (Мінск / Познань)
Пры падтрымцы: German Federal Foreign Office, Civil Society Cooperation
Партнёры: Domie (сацыяльны, мастацкі, архітэктурны і эканамічны эксперымент калектыўнага клопату), Асацыяцыя “Камлект”, Galeria Miejska Arsenał, Galeria Arsenał у Беластоку, ul. Św. Marcin 53A
-
Программа мероприятий:
7 кастрычніка
Адкрыццё выставы. Лекцыя-перформанс “Неверагодна расслабляльная музыка для медытацыі” Олі Сасноўскай.
8 кастрычніка
Экскурсія куратара_к і маста_чак па выставе.
16 кастрычніка
Лекцыя Анны Брэдавай "Квір-супраціў у аўтарытарнай дзяржаве" і напісанне пісем.
22 кастрычніка
Размова і дыскусія Зоф'і нерадзіньскай з Магдаленай Радомскай.