Выбраныя даты:
20 красавіка 1950
Нарадзілася ў Мюльдорфе (Германія).
З 1955
Жыве і працуе ў Менску.
1967–1972
Вучыцца ў Беларускай акадэміі мастацтваў.
З 1974
Займаецца актыўнай выставачнай дзейнасцю і ўдзельнічае ў міжнародных пленэрах.
З 1979
Сяброўства ў Саюзе мастакоў Беларусі.
1988
Уступіла ў творчае аб'яднанне "Няміга-17".
2014
У Мемарыяльным музеі-майстэрні З. І. Азгура была прэзентавана знакавая для беларускага сучаснага мастацтва персанальная выстава мастачкі "Адны - такія. Іншыя - такія".