З апісання працы на выставе "ODKSZTAŁCENIE / ДЭФАРМАЦЫЯ / UNLEARNING":
З 2020 года Раман Трацюк малюе выявы парных сярпоў, якія паўтараюць сапраўдныя інструменты са значнымі слядамі разбурэння. Серп, прызначаны камуністамі сімвалам улады народу, ёсць праекцыяй тыповай прылады цяжкай, нябачнай і непрызнанай жаночай працы. Арганізаваныя ў серыю, карціны ствараюць візуальнае апавяданне, падвяргаючы сумневу лінейную гісторыю адчужэння і эксплуатацыі.