Выбраныя даты:
1929
Нарадзіўся ў вёсцы Новае Сяло (БССР, цяпер — Талачынскі раён Віцебскай вобласці, Рэспубліка Беларусь).
1955
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (зараз — Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава).
1957
Альбом малюнкаў Беларускі народны арнамент Палесся.
1958
Альбом малюнкаў Беларускае народнае адзенне.
1960
Альбом малюнкаў Арнамент Гродзенскай вобласці.
1966—1969
Галоўны мастак Мастацкага фонду БССР.
1967
Член Беларускага Саюза мастакоў.
1968
Скончыў мастацка-прамысловы факультэт аддзялення ткацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
1969
У суаўтарстве з Зянонам Пазняком апублікаваў артыкул у газеце Правда на тэму захавання гістарычна каштоўных будынкаў і кварталаў у цэнтры Мінска (Траецкае прадмесце, Высокі рынак, Ракаўскае прадмесце).
1972
Апублікаваў манаграфію Гравюры Францыска Скарыны.
15 жніўня 1972
Быў забіты ў Менску пры невядомых абставінах.
2010
Адкрыццё выстаўкі "Лявон Баразна. Спадчына" у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.