Выбраныя даты:
17 студзеня 1915 (афіцыйна - у 1917)
Нарадзіўся ў вёсцы Шчаглоўка (Магілёўская губерня, Расійская Імперыя, зараз Рэспубліка Беларусь).
1932
Пасля заканчэння сямігадовай школы мастак з'ехаў у Маскву. вырашыў паступіць у Маскоўскую мастацкую вучэльню памяці 1905 года. Ён быў залічаны на курс да вучня Левітана Пятра Пятровічава.
1940
Скончыў вучэльню перад самай вайной, пасьля чаго вярнуўся дадому ў Беларусь.
Вялікая Айчынная вайна заспела мастака пад Рагачовым, дзе ён трапіў да немцаў у акружэнне. Мастак стаў членам партызанскага атрада "За Савецкую Беларусь", які дзейнічаў на тэрыторыі Касцюковіцкага раёна і Бранскай вобласці.
1944
Працуе ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны загадчыкам мастацкага аддзела.
1944
Яго працы экспанаваліся на выставе ў Маскве, прысвечанай 25-годдзю стварэння БССР.
1945-1948
Паступіў вучыцца ў Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава.
1947
Бархаткоў разам з Бялыніцкім-Бірулёй выязджалі разам на пленэр у Беларусь. Паступова Бархаткоў стаў паслядоўнікам традыцый Бялыніцкага-Бірулі ў жывапісе.
1991
Атрымаў званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
2001
Мастак памёр у Менску.
17 снежня 2012
У дзень афіцыйнага 95-годдзя А.С.Бархаткова, на яго радзіме, у Краязнаўчым музеі горада Касцюковічы адкрылася юбілейная выстава, прысвечаная гэтай падзеі.