Асновай для экспазіцыі з'явіліся мастацкія творы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея і карпаратыўнай калекцыі ААТ "Белгазпрамбанк". Пасля наведвання 14 музеяў краіны асцярогі наконт магчымага недахопу экспанатаў змяніла трывога ў сувязі з дэфіцытам плошчы для адабраных экспанатаў. Значная частка твораў атрымана з больш як 20 беларускіх музеяў. Шэраг экспанатаў быў ласкава прадстаўлены бібліятэкамі, рэлігійнымі арганізацыямі і прыватнымі калекцыянерамі.
Каталог выставы адзначаны ганаровым дыпломам у намінацыі "Гран-пры" XI Міжнароднага конкурсу краін — удзельніц СНД "Мастацтва кнігі".