engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі

27 сакавіка – 9 ліпеня 2014
Мінск, Беларусь
Выставачны праект, які праходзіў з 27 сакавіка па 10 ліпеня 2014 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск).

Спадарожныя дакументы

Выбраныя серыі твораў

Выбраныя творы

Артыкулы на KALEKTAR

Мэта выставы "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі" – паказаць мастацтва Беларусі як жывы і бесперапынны працэс, інтэграваны ў сусветную мастацкую прастору. Для гэтага па ўсёй тэрыторыі Беларусі былі адабраны амаль 500 экспанатаў, прадстаўленых 29 музеямі, бібліятэкамі, прыватнымі калекцыянерамі, рэлігійнымі арганізацыямі рэспублікі.

У аснове экспазіцыі – творы з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка і фондаў Нацыянальнага Мастацкага Музея Рэспублікі Беларусь. Упершыню на выставе былі прадэманстраваны такія артэфакты банкаўскай калекцыі, як кніга Сімяона Полацкага ("Жазло праўлення"), карціны Валенція Ваньковіча ("Партрэт Томаша Зана"), Хаіма Суціна ("Ева"), Марка Шагала ("Гадзіннік на палаючым небе" і "Зялёны пейзаж"). У дзень адкрыцця выставы ў музеі экспанавалася нацыянальная рэліквія - Крыж Ефрасінні Полацкай. Паказу многіх твораў папярэднічалі значныя рэстаўрацыйныя работы.

У назве выстаўкі выкарыстоўваецца словазлучэнне "мастацтва Беларусі", а не "беларускае мастацтва". Зроблена гэта наўмысна, пра што сведчаць словы аўтара канцэпцыі выставы Уладзіміра Шчаснага:

Улічваючы факт, што аўтары твораў, уключаных у праект экспазіцыі, належалі да розных этнічных і моўных груп, было вырашана выкарыстоўваць замест вызначэння "беларускае мастацтва" больш шырокае паняцце "мастацтва Беларусі". Мастакі, прадстаўленыя на выставе, нарадзіліся на землях, якія складаюць сучасную Беларусь, або, уладкаваўшыся ў нашай краіне, унеслі выключны па сваёй значнасці ўклад у развіццё айчыннага мастацтва.

Экспазіцыя выставы размясцілася на двух паверхах старога корпуса Нацыянальнага мастацкага музея. Актыўнымі ўдзельнікамі праекта выступілі журналісты Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў, якія, як фатографы, працавалі над каталогам выставы, а таксама знялі спецыяльныя фільмы, прысвечаныя помнікам архітэктуры Беларусі – якія транслююцца ў выставачнай прасторы. Па звестках Нацыянальнага мастацкага музея, выставу за чатыры месяцы працы наведалі каля 24 тысяч чалавек.

Узнагароды:

I месца ў намінацыі "Культурны праект" ІІІ Міжнароднага фестывалю тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу OPEN.

Каталог выставы (падрыхтаваны выдавецтвам "Чатыры чвэрці") адзначаны ганаровым дыпломам у намінацыі Гран-пры XI Міжнароднага конкурсу краін – удзельніц СНД "Мастацтва кнігі".

І-е месца ў намінацыі "Лепшая партнёрская дзейнасць" на конкурсе "Музеі Беларусі – трэцяму тысячагоддзю" ў рамках ІІ Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі".