Выбраныя даты:
1992
Нарадзіўся ў Барысаве (Рэспубліка Беларусь).
2000
Пераехаў у Віцебск .
2013
Скончыў Віцебскі тэхналагічны каледж па спецыяльнасці "ювелір і вытворца мастацкіх вырабаў з керамікі". Паступіў на мастацка графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава .
Дэбютуе як мастак.
2016
Персанальная выстава "Каранцін" (куратаркі: Ганна Карпенка і Антаніна Сцебур) у арт-прасторы ЦЭХ у Мінску.
Стварае праект "Што гэта такое" ў Віцебскім мастацкім музеі.
З 2016
Пачынае працаваць над праектам "Лабараторыя пастаянных змен / папярэднік невідывізму".
2017–2018
Жыў у Швецыі ў тэатры Albatross. Вывучаў перфарматыўныя практыкі. Асновы ўзаемаадносін з целам. Палітычны актывізм.
Стварае праект "Грошай я ў руках не трымаў год" у Швецыі.
2017
Удзельнік сацыяльнага арт-праекта "Імёны" . Успаміны мастака: "Куратаркі праекта – Антаніна Сцебур і Ганна Карпенка. Сучасныя мастакі на працягу шасці месяцаў працавалі з героямі "Імён", прадстаўнікамі мясцовых суполак, экспертамі, журналістамі. І стварылі дзесяць інсталяцый, якія прымушаюць гледачоў у прамым сэнсе слова выйсці з зоны камфорту , убачыць праблемы, пра якія большасць людзей нават не задумваецца, узгадаць пра свае асабістыя гісторыі і расказаць пра тое, што іх турбуе” .
Удзел у праекце Skymning з інсталяцыяй, якая ўключае ў сябе перформанс "Сацыяльная атака" прамога дзеяння на працягу 100 гадзін (выстава ў Хальштаце, Швецыя).
2019
Праект " NEVIDIVISM. З нічога нараджаецца ўсё" ў Віцебскім мастацкім музеі.
2020
Праект "Першы помнік невідывізму" ў Віцебску.
2022
Праект "Пізда ў чырвоным куце" на закінутым заводзе ў Віцебску.