Выбраныя даты:
1988
Нарадзілася ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
2007-2013
Бакалаўрская і магістарская праграмы "Візуальныя і культурныя даследаванні" ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільнюсе.
2013
Удзел у "Former West" Research Congress (Haus der Kultur der Welt, Берлін).
2013-2015
Магістарская праграма "Choreomundus - Танцавальнае веданне, практыка і спадчына" (NTNU, Трондхейм, Нарвегія), Універсітэт Сегеда (Сегед, Венгрыя), Blaise Pascal University (Клермон-Феран, Францыя) і Roehampton University (Лондан, Вялікабрытанія).
Абараніла магістарскую працу па тэме "Гімнастычны перформанс "Беларуская Ваза" на парадзе Дня незалежнасці ў Мінску: увасабляючы ідэалагічную ўяўную дзяржаву".
2014
Удзел у фестывалі перфарматыўных мастацтваў Foreign Affairs на пляцоўцы Berliner Festspiele у Берліне.
2015
Удзел у групавой выставе "Усё, што цвёрдае, растворыцца ў паветры" ў Музеі Максіма Багдановіча ў Мінску.
2016
Разам з Аляксеем Барысенкам, Дзінай Жук і Мікалаем Спесіўцавым аб'ядноўваецца ў працоўную групу самаарганізаванай платформы ПРАЦУЙ БОЛЬШ! АДПАЧАЙ БОЛЬШ!, якая займаецца пытаннямі працы і адпачынку, калектыўных практык і інтэрнаты, не-інстытуцыйных інфраструктур, тэхналогій і веды. РБОБ уключае штогадовую падзею ў Мінску, анлайн гласарый, практыкі калектыўнага ліста і архіў.
Фарміруецца мастацка-даследчая група "Праблемны калектыў" (Алеся Жыткевіч, Оля Сасноўская, Аляксей Барысёнак і Уладзімір Грамовіч). Гурт працуе з архівамі, (пост)сацыялістычнай гісторыяй Беларусі (у прыватнасці, з забастоўкамі) і практыкамі чытання.
2017
Пачатак калабарацыі з квір-фестывалем "Дотык" (Беларусь), які ўключае серыю вечарынак "ТАК, УСЕ, ЗАРАЗ" (сумесна з Аляксеем Барысенкам і Юханам Нарлінгам) і сумесныя падзеі ў рамках РБГБ.
Удзел у 5-й Адэскай біенале сучаснага мастацтва і фестывалі Norbergfestival "Material Fatigue" у Нарбергу (Швецыя).
З 2018
Кандыдатка доктарскай праграмы па мастацкай практыцы (PhD in Practice) у Акадэміі мастацтваў Вены з даследчым праектам аб палітычных вымярэннях танца і руху ў пост-сацыялістычных кантэкстах.
2019
Удзел сумесна з Аляксеем Барысенкам у перфарматыўным семінары The Specific-Emotional (у рамках ENCHA NT ES), Tanzquartier Wien.
2020-2021
Удзел у даследчай перфарматыўнай платформе Live works vol.8, Centrale Fies (Дро, Італія).
2021
Удзел у Kyiv Biennial 2021; групавой выставе "ODKSZTAŁCENIE / ДЭФАРМАЦЫЯ / UNLEARNING" у Познані; асштабнай групавой выставе "Every Day. Art. Solidarity. Resistance" у кіеўскім Арсенале; у калектыўнай выставе "Таемны музей працоўнага руху" ў прасторы Hoast у Вене.