engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

Валянцін Ваньковіч

1800–1842

Жывапісец, прадстаўнік рамантызму. Таксама займаўся літаграфіяй.

Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Расіі. З'яўляецца аўтарам гістарычных партрэтаў.

Імя В. Ваньковіча носяць вуліцы ў Мінску і Гродне.

Жыў і працаваў пераважна ў Менску, апошнія гады жыцця правёў у Парыжы.

Выбраныя падзеі

Выбраныя творы

Спадарожныя дакументы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

12 траўня 1800

Нарадзіўся ў месцы Калюжыца, Мінская губерня (Расійская Імперыя, зараз Рэспубліка Беларусь). Дзіцячыя гады мастака прайшлі ў Сляпянцы (цяпер — мікрараён Мінска). Пазней вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме.

1818—1824

Вучыўся ў Віленскім універсітэце ў Яна Рустэма.

1821

У Віленскім універсітэце мастак знаёміцца ​​з Адамам Міцкевічам.

З 1824

Вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Пазней мастак зноў вярнуўся ў Сляпянку.

Пасля 1830

Мастак зацікавіўся гістарычнай тэматыкай.

1839

Выехаў за мяжу.

1840

Удзельнічаў у выставе ў Мюнхене, наведаў таксама Дрэздэн і Берлін.

15 верасня 1841

Прыехаў у Парыж і размясціўся ў доме А. Міцкевіча.

12 мая 1842

Памёр у Парыжы ад туберкулёзу.

З 2000

У Мінску дзейнічае дом-музей Ваньковічаў — філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. У залах музея экспануюцца архіўныя дакументы, фатаграфіі работ Валянціна Ваньковіча (арыгіналаў няма). Большасць экспанатаў была пазычана з музеяў у Варшаве. Побач з сядзібай устаноўлены помнік мастаку.