Рэдакцыя пра альманаху: “Праект даследуе і прэзентуе самыя актуальныя, вострыя, часам спрэчныя з'явы ў беларускай культуры: арце, літаратуры, музыцы, кіно, тэатры. Стварае і выкрывае куміраў, канструюе і разбурае міфы, укараняе і зневажае каштоўнасці. толькі ў пераносным, але і ў прамым сэнсе: адсочвае новыя тэндэнцыі ў сусветным мастацтве, супрацоўнічае з замежнымі аўтарамі, перыядычна выдае спецыяльныя выпускі аб сучаснай культуры асобных краін (Швейцарыі, Польшчы, Германіі).
На працягу 10 гадоў на старонках альманаха выступалі культавыя і легендарныя беларускія аўтары: філосафы Валянцін Акудовіч, Алесь Анціпенка, Альміра Усманава, Вольга Шпарага, культуролагі і мастацтвазнаўцы Вольга Архіпава, Максім Жбанкоў, Вольга Каваленка, Вольга Капёнкіна, Андрэй Расінскі, мастак і пісьменнік Адам , літаратары Ігар Бабкоў, Вольга Гапеева, Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч, мастакі Сяргей Кірушчанка, Андрэй Дурэйка, Уладзімір Лапо і іншыя” .
-
Валянцін Акудовіч, "Апалагеты адсутнасці": "Партызан — гэта той, хто ўвесь час хаваецца (хаванні — адзіная нацыянальная гульня беларусаў), партызан — гэта той, хто заўсёды гаворыць сам сабе: "Мяне не", партызан — гэта той, хто выяўляецца толькі ў момант дыверсіі (у нашым выпадку – інтэлектуальнай ці эстэтычнай), а потым зноў знікае ў адсутнасць самога сябе”.