Выбраныя даты:
10 сакавіка 1992
Нарадзіўся ў Менску, Рэспубліка Беларусь.
2015
Абараніў магістарскую дысертацыю ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце па тэме "Дыпазітыў беларускага сучаснага мастацтва ў кантэксце ўсходнееўрапейскіх мастацкіх практык (1990–2000)".
З 2014
З'яўляецца адным з ініцыятарак і кіраўніц (разам з Марыяй Катлячковай і Сяргеем Шабохіным) Факультатыва агітацыйнай крытыкі (ФАК) – курса лекцый для студэнтак беларускіх мастацкіх устаноў.
2014
Разам з мастакамі Сяргеем Кірушчанкам і Сяргеем Шабохіным заснаваў даследчую платформу сучаснага беларускага мастацтва KALEKTAR. Платформа была прэзентавана 30 сакавіка 2015 года.
З 2014
З'яўляецца ўдзельнікам экспертнай рады рэсурсу ZBOR.
2015
Дапамагае арганізоўваць выставу “Менск. Нонканфармізм 1980-х” у якасці аднаго з куратараў праекта.
2024
Разам з Каталін Эрдодзі з'яўляецца адным з куратараў будучага выдання біенале Matter of Art ў Празе.